На "Еўрабачанне-2021" не дапусцяць з песнямі гэтага года

21 марта 2020
Для ўдзелу ў песенным конкурсе "Еўрабачанне" 2021 года ўдзельнікам прыйдзецца выбраць новыя кампазіцыі для выступлення. Ці мяняць прадстаўніка краіны або пакінуць у сіле вынікі адбору гэтага года - выбар кожнай краіны-ўдзельніцы. Такая інфармацыя размешчаная на афіцыйным сайце песеннага конкурсу. Нагадаем, "Еўрабачанне-2020" павінна было прайсці з 12 па 16 мая ў Ратэрдаме. Аднак арганізатары прынялі рашэнне адмяніць шоу з-за пандэміі. Нашу краіну на музычнай арэне павінна была прадставіць група VAL з танцавальным трэкам на беларускай мове.