На дзіцячым "Еўрабачанні-2019" Беларусь выступіць пад нумарам 7

19 ноября 2019
Менавіта такі парадкавы нумар на шоу дастаўся нашаму дэлегату Лізавеце Місніковай. Учора ў Катавіцэ ў Сілезскім тэатры прайшла цырымонія адкрыцця міжнароднага песеннага конкурсу. Беларуская прадстаўніца з'явілася на чырвонай дывановай дарожцы пад прыцэлам тэлекамер у суправаджэнні свайго балета і кіраўніка дэлегацыі. Самым напружаным момантам цырыманіялу стала жараб'ёўка. Выпадковым спосабам вызначалі толькі першы і апошні нумары выступленняў, а таксама пазіцыю краіны-гаспадыні ў канцэрце. У астатнім выбар стаяў за прадзюсарамі праекта. Адкрые канцэрт Аўстралія, у фінале праспявае Сербія.

А сёння кампазіцыя "Попельны" ўпершыню прагучыць на "Глівіцэ-Арэне". У Лізы Місніковай запланаваная рэпетыцыя. Таксама артыстку чакае кансультацыя па грыме і першая вечарынка ў еўраклубе.