На беларускай цыркавой арэне ўпершыню нубійскія львяняты

27 октября 2017

Пакуль, праўда, яны асвойваюць сцэнічную пляцоўку толькі на рэпетыцыях. Але падчас шоу-праграмы з імі можна сфатаграфавацца ў фае Белдзяржцырка. Упершыню нашу здымачную групу пусцілі на трэніроўку нубійскіх ільвянят. Вось эксклюзіўныя кадры.

Зараз у Белдзяржцырку новы сезон, выступаюць прызёры першага міжнароднага фестывалю, які прайшоў у Мінску ў верасні.