На "Беларусьфільме" праходзіць першая рэпетыцыя фіналістаў нацадбору на "Еўрабачанне"

25 февраля 2020
У гэтыя хвіліны на "Беларусьфільме" праходзіць першая рэпетыцыя фіналістаў нацыянальнага адбору на "Еўрабачанне-2020". Артысты праганяюць нумары ў тым парадку, у якім з'явяцца ў нацыянальным эфіры 28 лютага. У кожнага кандыдата 40 хвілін на тое, каб выпрабаваць пляцоўку, наладзіць святло, гук і відэакантэнт. Увечары запланаваная рэпетыцыя вядучых - Хелены Мерааі і Яўгена Перліна. Таксама працягваецца мантаж здымачнага абсталявання.

Адбор сёлета, нагадаем, змяніў лакацыю і пройдзе ў самым вялікім здымачным павільёне кінастудыі.