На "Беларусь 3" - Міжнародны дзень музыкі

1 октября 2020
Гендэль, Манюшка і Рахманінаў афіцыйна адкрыюць 83 сезон у Белдзяржфілармоніі. Гала-канцэрт з удзелам найбуйнейшых акадэмічных аркестраў -  камернага і сімфанічнага - пройдзе сёння. Пачуць класіку можна і ў тэлеверсіі - музычны эфір на "Беларусь 3" - у 22:45.  Такое адкрыццё стане кульмінацыяй беларускага чытання Міжнароднага дня музыкі. Нагадаем, свет яго адзначае 45-ты раз па ініцыятыве ЮНЕСКА. І да падзеі наш сацыякультурны канал падрыхтаваў эфірны  зборнік музычных гісторый - рэпартажы з гімназіі-каледжа пры Акадэміі музыкі, інтэрв'ю з народным артыстам Беларусі, дырыжорам Аляксандрам Анісімавым і біяграфічную "распакоўку" балалайкі, гітары і скрыпкі ў праекце "Гукі ў футляры".

Канал "Культура" прэзентуе сюіту ў прамым эфіры.

Не без прэм'ер сёння і на радыё. У "Канцэртнай зале" канала "Культура" сыграюць сюіту Birdman - гэта твор беларускага кампазітара Аляксандра Літвіноўскага. У 19:00 эфір запоўніць 11 мелодый у стылі старажытных англійскіх балад. Партытура суправаджала тэатральную пастаноўку "Мой тата - птах". У эфіры яе агучыць сімфанічны аркестр Белтэлерадыёкампаніі.