На "Беларусь 3" кінапаказы рамана "Ціхі дон" у памяць аб Міхаіле Шолахаве

20 мая 2020
На тэлеканале "Беларусь 3" успамінаюць Міхаіла Шолахава. Напярэдадні дня нараджэння лаўрэата нобелеўскай прэміі па літаратуры на трэцяй кнопцы - кінапаказы рамана, які знялі паводле аднайменнага твора аўтара "Ціхі Дон". Шолахаў стаў знакамітым адразу пасля напісання першага тома, у пацверджанне атрымаў тысячы лістоў ад чытачоў. У наступстве гісторыя аб жыцці данскога казацтва падчас вайны стала адным з культавых твораў рускай літаратуры 20 стагоддзя. А экранізацыя была ўдастоена прэміі "Хрустальны глобус". Марафон памяці стартуе сёння, у 09:25 і 16:20 гледачы даведаюцца аб таямніцах эпапеі ў дакументальнай праграме "Доказ з мінулага". Усе тры часткі кінарамана на "Беларусь 3" можна ацаніць да 22 мая ў 13:10 і 21:55.