На 89-ым годзе памёр народны артыст Савецкага Саюза Эльдар Разанаў

30 ноября 2015

Журботная навіна сёння прыйшла з Расіі. У Маскве на 89-ым годзе памёр народны артыст Савецкага Саюза Эльдар Разанаў. Прычынай смерці легендарнага рэжысёра стала вострая сардэчная і лёгачная недастатковасць.

Разанаў зняў каля трох дзясяткаў фільмаў, і практычна кожны станавіўся суперпапулярным. "Карнавальная ноч", "Гусарская балада", "Беражыся аўтамабіля", "Службовы раман", "Вакзал для дваіх", "Старыя-разбойнікі"... Некалькі пакаленняў у пераднавагоднія дні глядзяць яго фільм "Іронія лёсу, або З лёгкай парай".

Эльдар Аляксандравіч быў вядучым "Кінапанарамы" і стваральнікам двухсот аўтарскіх праграм, а шматлікія папулярныя песні з яго карцін напісаныя на яго вершы. Cпачуванні родным, блізкім і калегам народнага артыста СССР Эльдара Разанава ў сувязі з яго смерцю выказаў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка.