На 82-м годзе пайшоў з жыцця народны артыст Расіі Міхаіл Дзяржавін

10 января 2018

Сумная навіна прыйшла некалькі гадзін таму з Масквы. На 82-м годзе пасля працяглай хваробы пайшоў з жыцця народны артыст Расіі Міхаіл Дзяржавін. Акцёра тэатра і кіно пахаваюць побач з яго бацькам Міхаілам на Новадзявочых могілках. Міхаіл Дзяржавін у 1954 годзе паступіў у тэатральнае вучылішча імя Шчукіна. У 1967-м перайшоў у Тэатр на Малой Броннай, а з 1968-га нязменна працаваў у Маскоўскім тэатры сатыры.

Міхаіл Дзяржавін - сябар і нязменны партнёр па эстрадных нумарах Аляксандра Шырвінта з 1957 года. Яны разам вялі праграму "Ранішняя пошта" ў пачатку 1980-х, а з 2013-га - праект "Хачу ведаць".