На 69-ым годзе жыцця памёр заслужаны артыст БССР - спявак Валерый Кучынскі

15 июня 2016

Журботная вестка прыйшла напярэдадні ноччу. На 69-ым годзе жыцця памёр заслужаны артыст БССР - спявак Валерый Кучынскі. 

У 70-ых запамінальны барытон быў салістам беларускай оперы. Працаваў артыст і ў эстрадным жанры . Выступаў на адной сцэне з Кабзонам і Магамаевым. Не раз быў у ліку лаўрэатаў усесаюзнага тэлеконкурсу "Песня года". Аж да 2000-ых Валерый Кучынскі працаваў салістам Дзяржтэлерадыё БССР. 

Развітанне адбудзецца заўтра ў рытуальнай зале № 1 па вуліцы Альшэўскага, 12 з 14 да 15 гадзін.