На 68-м годзе жыцця памёр заслужаны артыст Беларусі Аляксандр Бяспалы

23 августа 2016

Журботная вестка прыйшла сёння. На 68-м годзе жыцця памёр заслужаны артыст Беларусі Аляксандр Бяспалы - вядучы майстар сцэны Тэатра-студыі кінаакцёра, адзін з тых, хто ўвасабляў гісторыю тэатра.

Таленавіты акцёр і рэжысёр рэалізаваў народны характар сваіх герояў. За гады працы ім створана больш чым 130 кінавобразаў. Здымачную пляцоўку ў розны час дзяліў са знакамітымі Зінаідай Кірыенкай, Яўгенам Мацвеевым, Уладзімірам Гасцюхіным. Здымаўся і ў легендарнага рэжысёра Сяргея Бандарчука ў тэлесерыяле "Ціхі Дон".

Развітанне з акцёрам адбудзецца заўтра а 10-й гадзіне раніцы ў храме-помніку ў гонар Усіх Святых.