Музыканты з Гродна пры садзейнічанні пасольства Беларусі выступілі ў Мадрыдзе

3 июня 2018

На канцэрт прыйшлі прадстаўнікі дыяспары і іспанскай грамадскасці. Для іх прагучалі такія вядомыя беларускія песні, як "Купалінка", "Цячэ вада ў ярок", "Касіў Ясь канюшыну" і іншыя. Таксама нашы грамадзяне, якія пражываюць у Каралеўстве, змаглі пагаварыць з дыпламатамі.