Музыканты Белтэлерадыёкампаніі адправяцца пакараць еўрапейскія пляцоўкі

31 октября 2019
Акадэмічны хор Белтэлерадыёкампаніі рыхтуецца да сусветнага турнэ з аскараносным Хансам Цымерам. Імя кінакампазітара мільгае ў тытрах такіх галівудскіх фільмаў, як "Цёмны рыцар", "Гладыятар" і "Код да Вінчы". Ужо заўтра разам з нямецкім хітмейкерам 15 салістаў хору адправяцца пакараць еўрапейскія пляцоўкі з праграмай "Музыка да кіно". На гастрольнай карце  Вялікабрытанія, Ірландыя, Партугалія і Іспанія. Усяго хор правядзе з майстрам паўтара месяца. 

Праз некалькі дзён на сцэну Эльбскай філармоніі ў Гамбургу ўзнімецца і Сімфанічны аркестр Белтэлерадыёкампаніі. На адной з сусветных класічных пляцовак нашы музыканты выканаюць "Гераічную сімфонію" і ўверцюру "Эгмант" Людвіга ван Бетховена.