Музычны перформанс ад гродзенскага дзіджэя Арстана

29 октября 2017

Музычны перформанс ад гродзенскага дзіджэя Арстана сабраў выпадковых прахожых у адным з мінскіх гандлёвых цэнтраў. Па сутнасці, гэта анонс лістападаўскага фестывалю GLOBAL TOP DJs. Маштабны форум збярэ пяцёрку наймацнейшых дзіджэяў свету ў нашай сталіцы. 17 лістапада за дзіджэйскім пультам будзе і Арцём Арстан. Яго гандлёвая марка зарэгістраваная ў ЗША. А трэкі з яго гродзенскай студыі граюць поп-ідалы электроннай музыкі - Армін Ван Бюрэн, Ціеста.

Арцём Арстан, дзіджэй, саўнд-прадзюсар:

"Зараз насамрэч тое, дзе ты жывеш, ні на што не ўплывае. Галоўнае - прадукт, тое, што ты робіш. Цябе будуць выдаваць, таму што лэйблы зацікаўленыя ў добрай музыцы, цікавай, новай, так што галоўнае - гэта ідэі. Тэхналогіі сталі настолькі даступныя, што, я, седзячы дома, на камп'ютары магу рабіць прадукт даволі добрай якасці, які можа быць запатрабаваны ў нас і за мяжой".

GLOBAL TOP DJs пройдзе ў фармаце live-шоу. Спецыяльна для мерапрыемства распрацавалі арыгінальную сцэну, графічнае і светлавое афармленне.