Музычны міжнародны форум праходзіць у Стоўбцах

19 марта 2018

Гэтымі днямі ў Стоўбцах кларнет, трамбон і флейта гучаць ва ўнісон пад кіраваннем дырыжораў з сямі краін свету. З музычнымі традыцыямі Ізраіля, Польшчы, Расіі і Латвіі знаёміцца на практыцы заслужаны аматарскі калектыў Беларусі, духавы аркестр «Віціны». Для ўдзельнікаў і гасцей фестывалю ладзяцца майстар-класы, творчыя лабараторыі і конкурсы. Стартаваў праект з канцэрта духавых фанфар.

Музычны міжнародны форум такога фармату праходзіць у Стоўбцах ўпершыню. Сёння ў праграме конкурс маладых выканаўцаў.