Музычны конкурс "Я граю джаз" прайшоў у сталічным Палацы моладзі

16 февраля 2015

Штогадовы музычны конкурс "Я граю джаз" прайшоў у сталічным Палацы моладзі. Паспрабаваць свае сілы ў конкурсе мог любы ахвочы музыкант ва ўзросце ад 8 да 23 гадоў. Прафесійнае журы ацэньвала майстэрства ўдзельнікаў у ігры на такіх інструментах, як труба, трамбон, бас-гітара, гітара, ударныя інструменты і фартэпіяна. Самі выступленні праходзілі за два этапы: спачатку музыкант іграе сольна, а потым у суправаджэнні інструментальнага ансамбля. У розны час для многіх удзельнікаў гэты конкурс станавіўся першай прыступкай да вялікай сцэны.

Конкурс ужо смела можна назваць традыцыйным для Палаца моладзі - ён нязменна праводзіцца на працягу амаль 20 гадоў.