Музычныя анлайн-урокі праводзяць у Глебаўцы

12 мая 2020
Онлайн-урокі па музыцы ў дзіцячай музычнай школе мастацтваў № 10, якая носіць імя савецкага беларускага кампазітара, народнага артыста СССР Яўгена Глебава. Зараз частка навучэнцаў наведвае ўрокі па спецыяльнасці ў школе, астатнія  займаюцца дыстанцыйна. Аднак  ёсць гукавая спецыфіка ў такім інтэрнэт-падыходзе.

У наступным годзе славутая Глебаўка адзначае 50-гадовы юбілей. Вучні і выпускнікі 10-й музычнай школы мастацтваў – пастаянныя пераможцы міжнародных музычных фестываляў і конкурсаў. Сярод выпускнікоў  салісты многіх вядомых калектываў Беларусі.