Музычныя хіты "Беларускага золата" ў выкананні J:МОРС і Прэзідэнцкага аркестра

5 ноября 2016

У гэтыя хвіліны на сцэне Палаца Рэспублікі гучаць музычныя хіты "Беларускага золата" ў выкананні гурта J:МОРС і Прэзідэнцкага аркестра. Канцэртная праграма ўжо прайшла праверку гледачом. У верасні незвычайны тандэм правёў open air у парку Перамогі. Дарэчы, назва праекта - "Беларускае золата" - не выпадковая. Аднайменны трэк выйшаў для беларускамоўнага альбома рок-гурта і адразу трапіў у чаты айчынных радыёстанцый. І вось зараз кампазіцыя атрымала новае гучанне і відэакліп, які ўдзельнікі J:МОРС знялі сумесна з заслужаным калектывам краіны.

Падрыхтоўку сцэны і саўнд-чэкі праводзілі некалькі дзён запар. У рамках канцэрта прагучаць 22 кампазіцыі, сімфанічныя аранжыроўкі для якіх напісаў гітарыст Уладзіслаў Мазуркевіч.