Музычная імправізацыя сёння ў сценах Нацыянальнага мастацкага музея

18 марта 2020
Паглядзець па-новаму на шэдэўры Нацыянальнага мастацкага з дапамогай мелодый Паганіні і Пракоф’ева. Сёння ў музеі пройдзе канцэрт скрыпкі, альта і фартэпіяна. Прычым без сцэны: дзяўчаты будуць імправізаваць не толькі ў выкананні, але і ў перамяшчэнні па холе сталай экспазіцыі. Нестандартны праект - ад выпускніц рэспубліканскай гімназіі-каледжа пры Акадэміі музыкі, яны ж атрымліваюць адукацыю і ў лепшых расійскіх каледжах і кансерваторыях. Імправізацыя пачнецца ў 16:30. Каб паслухаць, дастаткова набыць звычайны білет у музей.