Музыкальная група Наві стала папулярнай не толькі ў беларускіх слухачоў

17 Лістапада 2013

Есць студэнты, якія сумяшчаюць вучобу і работу. Таму сваё свята адзначаюць на працоўнай ніве. Як і саліст беларускага гурта Арцём Лук'яненка. Гастролі, радыёвяшчанне, вучоба... Дзень студэнта праводзіць сярод сяброў-музыкантаў, а заадно рыхтуецца да сольных канцэртаў.


Аляксандра Драгун сустрэлася з беларускім студэнцкім гуртом. Яна хацела б жыць на Манхэтэне. А ён проста дыджэй на радыё. Але ўжо амаль год як Арцём і Ксенія знаходзяцца пад уладай музыкі. Сумесны праект пад назвай Наві стаў не проста хобі - сэнсам жыцця.


Песня Абдымі мяне - першы самастойны крок беларускага гурта. Простыя словы, лірычны напеў і рамантычная гісторыя... Поспех першай спробы не прымусіў сябе доўга чакаць. Адразу пасля студыйнага запісу знялі кліп.


Свае асабістыя перажыванні і чуллівыя моманты спевакі перакладаюць на музыку. Тэксты нараджаюцца раптам, нягледзячы на абставіны і настрой.


Група не стала марудзіць і з сольным канцэртам. Жаданне паказаць сваю творчасць на публіцы пераадолела - і музыканты не пралічыліся. На біс выклікалі не раз.


2 вакалісты, гітара і клавішы - такімі ўбачылі групу Наві на першым канцэрце. Цяпер да дуэта далучыўся барабаншчык. У планах музычнай каманды вырасці да паўнавартаснага вакальна-інструментальнага калектыву.


З кастрычніка слухачы могуць і чуць, і бачыць музычны гурт. Прычым, не толькі ў сталіцы. Пляцоўкі Гомеля і Бобруйска апрабавалі. Цяпер замахнуліся і на маскоўскую. Дарэчы, нагода істотная. 28 лістапада паедуць на фестываль Залаты голас.


З творчасцю ідуць па жыцці. Ксенія вучыць дзетак музыцы, а Арцём працуе на журналісцкай ніве і заканчвае інстытут. Дарэчы, студэнт нават без халявы вучыцца без пераздач.


У рэпертуары дуэта пераважаюць беларускамоўныя песні. З веданнем справы музыканты пішуць тэксты з нацыянальным каларытам. Удзячны кожнаму, хто нават проста паслухаў хоць адну песню.


Хоць самі яшчэ і не сталі добра на ногі, але імкнуцца да дабрачыннасці. 18 снежня выручаныя сродкі за канцэрт накіруюць на дапамогу дзіцячаму хоспісу.