Музыка Чайкоўскага, Паганіні і Вівальдзі ў карцінах і інсталяцыях

10 сентября 2019
Намаляваць дождж, музыку Паганіні і нават першы канцэрт Чайкоўскага. У сталічным Палацы мастацтваў выстава "Візуалізацыя гукаў" мастака і дызайнера Ірыны Кузняцовай. У экспазіцыі каля 30 работ: жывапіс, камп'ютарная графіка, шкло, інсталяцыі. Усе прысвечаны музыцы. У рытмічных формах можна пачуць знаёмыя музычныя творы ад класікі да джазавых кампазіцый. Напрыклад, Вівальдзі "Чатыры пары года", Шапен "Накцюрн" (фа - дыез мажор) і серыя "Музычная Амерыка 50-х гадоў".

Большасць работ чорна-белыя як асацыяцыя з клавішамі на раялі ці фракам дырыжора, якім, дарэчы, і з'яўляецца аўтар выставы  Ірына Кузняцова. Тэму падтрымлівае відэаарт, створаны яе сынам.