"Музы Нясвіжа". На свяце мастацтваў гучала музыка XII-XXI стагоддзяў

26 мая 2019

"Музы Нясвіжа"   24-ы раз натхняюць разнастайнасцю мастацкай і музычнай праграмы. Сёлета асноўныя мерапрыемствы свята мастацтваў  прысвечаны 200-годдзю кампазітара Станіслава Манюшкі. Вялікі канцэрт акадэмічнай музыкі падрыхтаваў Нацыянальны аркестр Беларусі  пад кіраўніцтвам Міхаіла Фінберга. Ансамблі флейтыстаў, кларнетыстаў, струнны квартэт і вакальны ансамбль  паказалі праграмы, дзе гучала лепшая беларуская музыка з XII па XXI стагоддзе.

На працягу трох дзён у Нясвіжы  таксама прайшлі спектаклі, дзіцячыя выставы, канцэрты на розных пляцоўках горада. Завяршылася свята гала-канцэртам "Новае ў Нясвіжы".