Музей займальных навук з'явіўся ў Мінску

31 августа 2016

Выклік законам фізікі і праверка магчымасцяў свайго цела - у Мінску адкрыўся музей займальных навук. Антыгравітацыйны пакой, ілюзіянарыум і люстраны лабірынт - такая інтэрактыўная лабараторыя размясцілася ў адным з гандлёвых цэнтраў. Законы акустыкі, аэрадынамікі і распаўсюджвання святла можна праверыць і на сабе пры дапамозе спецыяльных прыбораў. А таксама ўбачыць вынаходкі вядомых навукоўцаў у дзеянні і даведацца, як навука палягчае жыццё.

Звыклыя лекцыі тут замяняюць навуковымі шоу, пры музеі створаны і дзіцячы гурток робататэхнікі.