Музей Якуба Коласа праводзіць акцыю з цыкла Творчыя сем'і ў доме Коласа

14 декабря 2013

Гэтым разам гэта выстава братоў Анатоля і Сяргея Клешчукоў. Анатоль - фотакарэспандэнт газеты Звязда, але дзякуючы сваёй журналісцкай прафесіі стаў і фотамастаком. Ён здымае родныя краявіды любімага аўтара. Сяргей Кляшчук - народны майстар, разьбяр па дрэве. Стварае коласаўскіх герояў з гіпсу, дрэва, збіраецца ўпрыгожыць дворык Музея Якуба Коласа ў Мінску.


На выставе экспануюцца і работы Вольгі і Ганны Кляшчук - дачок творчых братоў. А аб'ядноўвае творчасць гэтай сям'і любоў да народных пісьменнікаў Беларусі.