Музей валуноў у мікрараёне Уручча набывае новы выгляд

1 октября 2019

Жыхары мікрараёна Уручча выказалі занепакоенасць сітуацыяй у Парку камянёў. У музеі пад адкрытым небам актыўна працуе тэхніка, камяні раскінутыя па тэрыторыі. Наша здымачная група  на месцы высветліла, што на працягу ўсяго кастрычніка ў музеі ідзе планавая рэканструкцыя. Новымі камянямі выкладваюць сцежкі, старыя валуны ачышчаюць ад моху, адновяць і мураваныя лесвіцы. Музей з'яўляецца помнікам прыроды рэспубліканскага значэння. Гэта своеасаблівая карта Беларусі - толькі ў паменшаным варыянце. Валунамі пазначаны населеныя пункты, невялікімі каменчыкамі - рэкі, а соснамі - абласныя цэнтры. Рэканструкцыя ў парку не праводзілася з васьмідзясятых гадоў.

Музей валуноў пад адкрытым небам знаходзіцца на скрыжаванні вуліц Шугаева і Акадэміка Купрэвіча. У парку больш за дзве з паловай тысячы камянёў, прывезеных з усёй Беларусі. Уваход на тэрыторыю вольны.