Музей тэатральнай і музычнай культуры прапануе выставу "Падарожжа ў XIX стагоддзе".

14 мая 2019

Музей тэатральнай і музычнай культуры да 200-годдзя з дня нараджэння кампазітара Станіслава Манюшкі прапануе  выставу пад назвай "Падарожжа ў XIX стагоддзе". Менавіта ў гэтым будынку і жыла некаторы час знакамітая сям'я Манюшкаў. У экспазіцыі копіі  малюнкаў  бацькі кампазітара  Чэслава Манюшкі, партрэты сваякоў, замалёўкі мясцовых пейзажаў, нотныя зборнікі, афішы і фатаграфіі пастановак на сцэнах сучасных тэатраў.

Вядомы кампазітар Станіслаў Манюшка - аўтар першай  беларускамоўнай оперы "Ідылія", а таксама аперэт і балетаў, стваральнік польскай нацыянальнай оперы. Нарадзіўся ў мястэчку Убель Мінскай вобласці, але некаторы час яго сям'я жыла менавіта ў гэтым доме-музеі тэатральнай і музычнай культуры Беларусі. Наведаць выставу, прысвечаную кампазітару, можна да 31 мая.