Музей сучаснай беларускай дзяржаўнасці прэзентаваў своеасаблівы "летапіс" перадвыбарных плакатаў

6 сентября 2016

Сёння (у дзень пачатку датэрміновага галасавання на парламенцкіх выбарах) Музей сучаснай беларускай дзяржаўнасці прэзентаваў своеасаблівы "летапіс" перадвыбарных гонак розных гадоў. У плакатах. Самаму найстарэйшаму з экспанатаў - паўстагоддзя. На выставе прапанаваны працы вядомых мастакоў: Салаўёва, Беразоўскага, Сур'янінава, Карэцкага. Некалькі дзясяткаў плакатаў раскрываюць айчынную гісторыю мясцовых, парламенцкіх і прэзідэнцкіх выбараў.

Ксенія Якіменя, куратар выставы: "Савецкі перадвыбарны плакат характарызуецца спалучэннем малюнка і фатаграфіі. На самым раннім плакаце вы можаце ўбачыць каларызіраваную фатаграфію і фон непасрэдна намаляваны. Сучасны плакат стаў мякчэйшы, неназойлівы. Ён проста інфармуе, калі адбудзецца наступная падзея".

Апроч плакатаў на выставе прапанаваны і іншыя сведчанні перадвыбарнай гісторыі. Пасведчанні кандыдатаў, Выбарчы кодэкс, урны для галасавання. Выстава прадоўжыцца да 8 верасня.