Музей сучаснага мастацтва стаў іпадромам

8 августа 2014
На невялікай выставачнай пляцоўцы размясціліся больш як 20 пародзістых канёў. Арабскія скакуны, беларускія жарабцы, якія вядуць сваю радаслоўную з сярэдневякоўя.

Чаму не толькі глянцаваныя прыгажуны выклікаюць цікавасць, але і біяграфія іх наезнікаў - даведалася Юлія Чаргінец.


Створаны табун з бронзы. На іх ездзілі Усяслаў Чарадзей, Міндоўг, Каліноўскі. Коні 13 стагоддзя і чэмпіёны спаборніцтваў, вершнікі-спартсмены. Майстар іпалагічнага жанру вывучыў анатомію каня, не раз быў на сусветных скачках і ляпіў з натуры элітныя пароды. Першым жа, хто натхніў на конную скульптуру, быў рысак з Ратамкі - Алімпійскага цэнтра коннага спорту.

Конь і яго рыцар першая выстава, якая яднае разам мастацтвазнаўцаў і дызайнераў. Для гледачоў нават пазначаны лепшыя пункты агляду экспазіцыі. Падзелены тэматычна - на эпоху, дзе на конях - князі-воіны, час калі коннікамі сталі савецкія маршалы і цыркавая частка. Бо аўтар выставы - стваральнік анімалістычнай піраміды і гімнасткі на кані каля Белдзяржцырка.

Галоўнае ж месца - каню з легендарнай гісторыяй. Належаў Альгерду - князю Вялікага Княства Літоўскага, пры якім тэрыторыя краіны павялічылася больш чым у два разы. Гэта копія скакуна, які ўстаноўлены ў Віцебску, дзе пачынаў кіраваць вялікі князь.

Конь робіць манументальную рэвалюцыю. Прабівае музейную сцяну, каб прайсці да новых сучасных герояў скульптуры. Альгерд ужо стаіць у Віцебску, зараз скульптар рыхтуе Міндоўга для Навагрудка.

Можна ацаніць не толькі склад сярэдневяковых жывёл, але і пабываць ў рыцарскім адзенні. Коні пераўтвараюцца ў другой частцы выставы ў марскіх жывёл, а вершнікаў мяняюць дамы. Выстава адначасова і дыскусійная пляцоўка - на працягу месяца мастакі і вучоныя абмяркуюць герояў нашага часу. Для новых скульптур.