55 жывапісных і графічных работ размясцілі ў супольнасцях музея ў сацсетках Facebook і "УКантакце". Міфы і легенды, прырода, старажытныя мястэчкі, будні вяскоўцаў і партрэты сучаснікаў з агульнай геалакацыяй. Сярод аўтараў віртуальнага праекта - заслужаныя дзеячы мастацтваў Беларусі Віктар Барабанцаў і Віктар Нямцоў, лаўрэат прэміі "За духоўнае адраджэнне" Алесь Суша, вядомыя мастакі Мінскага края Галіна Бяганская, Канстанцін Качан, Эдуард Мацюшонак. Таксама арганізатары прапаноўваюць прайсці анлайн-квест.
Музей "Лошыцкая сядзіба" запрашае наведаць анлайн-выставу "Нальшанскія сустрэчы"
9 июня 2020













