Кнігі на санскрыце і на старажытна-беларускай, на паперы і пальмавым лісці. Сваё 15-годдзе Музей кнігі адзначае новай экспазіцыяй "5+5+5". Тут прапанаваны 5 рукапісных, 5 старажытнадрукаваных і 5 рэдкіх выданняў - усяго 15 рарытэтаў з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі, якія амаль не пакідаюць сховішча. Сам жа музей кнігі святкуе гэту выставачную прастору, дзе паказаны шматвяковыя традыцыі беларускага кнігадрукавання ў кантэксце сусветнай гісторыі кнігі. Тут толькі на пастаяннай экспазіцыі дэманструюцца найлепшыя ўзоры друкаванай справы, а гэта больш як 300 унікальных кніжных помнікаў XV-XXI стагоддзяў.
Аляксандр Суша, намеснік гендырэктара, дырэктар па навуковай працы і выдавецкай дзейнасці Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі:
Самыя, можа быць, нават каштоўныя, але пры гэтым амаль невядомыя экспанаты з нашых фондаў. Гэта, напрыклад, самая старажытная беларуская кніга, якую мы толькі маем, кніга 15 ст. Гэта таксама самы старажытны дакумент кніжны, які ёсць у фондах нашай бібліятэкі, вельмі цікавы арабскі рукапіс 14 ст. Гэта ўнікальныя кнігі з аўтографамі, напрыклад, Марка Шагала і Максіма Багдановіча.
Да 15-годдзя Музея кнігі таксама адбыўся круглы стол, дзе яго перспектывы ў стагоддзе лічбавізацыі абмяркоўвалі даследчыкі, супрацоўнікі музеяў і бібліятэк Беларусі, прадстаўнікі навукі і адукацыі. Да святочнай падзеі правядуць і літаратурны конкурс сярод дзяцей і падлеткаў ад 6 да 16 гадоў.













