Музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны абнавіў выставачную экспазіцыю

7 февраля 2018

Да юбілею бітвы на Курскай дузе музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны дапоўніў і абнавіў выставачную экспазіцыю. Комплексы абарончых збудаванняў, камандны пункт, сродкі сувязі, мініравання і размініравання выстаўлены ў музеі ўпершыню. Раней тут экспанаваліся толькі асабістыя рэчы і фотаздымкі ўдзельнікаў бітвы - ураджэнцаў Беларусі.

Такая лінія абароны ўпершыню была створана менавіта пад Курскам. Абарончыя збудаванні салдаты і мясцовыя жыхары выкопвалі ўручную. Упершыню была задзейнічана супрацьтанкавая супрацьгусенічная міна.

Самая буйная танкавая бітва ўвайшла ў падручнікі па ваенных дысцыплінах дзясяткаў краін свету. 9 дзён змянілі ход баявых дзеянняў падчас Вялікай Айчыннай. Курская бітва стала тым паваротным момантам, пасля якога са жніўня 1943-га, Чырвоная армія вяла выключна наступальныя аперацыі.