Аўтары яго праекта ўдастоіліся Гран-пры рэспубліканскага конкурсу ў рамках 11-га Нацыянальнага фэсту архітэктуры, які завяршыўся напярэдадні. У намінацыі "Грамадскія комплексы, будынкі і збудаванні" першае месца ў аўтараў праекта сталічнага аквапарка "Лебядзіны". Нацыянальны футбольны стадыён "Дынама-Арэна", які з'явіцца на вуліцы Ванеева ў Мінску побач са стадыёнам "Трактар", прызнаны лепшым праектам.













