Музей гісторыі Мінска запрашае на падарожжа ў мінулае

28 февраля 2018

Двухколая гісторыя сталіцы ў рэтраспектыве. Музей гісторыі Мінска запрашае на падарожжа ў мінулае, у той час калі ён быў сапраўдным веласіпедным горадам. У экспазіцыі прадстаўлены не толькі фотаматэрыялы, рэкламы веласіпедных магазінаў і майстэрань, але і першыя экземпляры экатранспарту. Вырабленыя на Мінскім заводзе. Прасачыць на выставе можна і гісторыю яшчэ аднаго двухколавага - з рухавіком. Сярод унікальных экспанатаў - першы мінскі матацыкл, эксперыментальная мадэль, якая так і не трапіла ў масавую вытворчасць.

Самых маленькіх наведвальнікаў выставы чакаюць цікавыя велагульні на веданне правіл дарожнага руху. А ўсіх жадаючых запрашаюць далучыцца да конкурсу "Я на выставе МотаВелаМінск". У музей гісторыі горада неабходна даслаць два фотаздымкі - адзін з экспазіцыі, а другі - уласны, на веласіпедзе, зроблены ў любы час.