Музей гісторыі камсамолу і моладзевага руху адкрыўся ў сталіцы пасля рэканструкцыі. Абноўленая экспазіцыя распавядае гісторыю станаўлення і развіцця. Дакументы і прадметы перыяду стварэння камсамольскіх ячэек, аднаўлення народнай гаспадаркі, зараджэння студатрадаўскага і фестывальнага рухаў, а таксама дзейнасць БРСМ на сучасным этапе. Нямала і рарытэтаў. Напрыклад, можна ўбачыць шашку Героя СССР Баграмяна і скафандр Клімука. Усяго ў музейным фондзе больш за 20 000 гістарычных экспанатаў.
Святлана Сосніна, кіраўнік Музея гісторыі камсамолу і моладзевага руху Беларусі: "Паказана, як ішло аднаўленне пасляваеннае вельмі цяжкае. Вельмі карысна, каб дзеці паглядзелі, як ішло аднаўленне пасляваеннае, як два разы на тыдзень выходзілі цалкам выпраўляць усё, што было разбурана ў гады вайны, і цалкам гэта было бязвыплатна. Людзі з раніцы да ночы аднаўлялі наш прыгожы, вельмі прыбраны, светлы, вялікі Мінск".
У музеі таксама ёсць галерэя партрэтаў гістарычных дзеячаў моладзевага руху, напісаных студэнтамі мастацкага факультэта Акадэміі мастацтваў. Наведванне музея бясплатнае.
Музей гісторыі камсамолу адкрыўся пасля рэстаўрацыі
22 сентября 2020













