Музей гісторыі беларускага кіно гэтымі днямі ператварыўся ў фэшн-пляцоўку

17 октября 2016

Тут стартавала выстава "Капялюшны вернісаж". У экспазіцыі - больш як тры дзясяткі галаўных убораў, а таксама аксесуары - сумачкі, брошкі, накідкі і рамяні. Свае працы прапанавалі 40 дызайнераў з Расіі, Чэхіі і Беларусі.

На "Капялюшным вернісажы" - не толькі сучасныя працы, але і вінтажныя рэчы, узноўленыя па старых эскізах.