Музей гісторыі беларускага кіно запрашае на выставу каляднай і навагодняй паштоўкі

30 декабря 2015

Раней такія святочныя сімвалы дасылаліся блізкім людзям, сябрам, калегам з асабістымі пажаданнямі. На выставе прадэманстраваны папяровыя арыгіналы розных пакаленняў і эпох. Паштоўкі часоў Вялікай Айчыннай, савецкага перыяду, з выявай батлейкі і сучасныя.

Усяго ў музеі кіно - каля чатырох соцень паштовак. А ў філіяле Нацыянальнага гістарычнага музея праводзяцца майстар-класы па вырабе аўтарскіх паштовак. Выстава падрыхтавана сумесна з Беларускім саюзам дызайнераў.