Музей чалавека адкрыўся ў Мінску

23 января 2020
Ад дагістарычных раскопак дыназаўраў  да імітацыі крывяноснай сістэмы. Сёння ў Мінску адкрыўся Музей чалавека. Ён размясціўся на Кастрычніцкай плошчы ў Палацы Рэспублікі. 

Усе 70 экспанатаў  інтэрактыўныя. Дадатковы эфект ствараюць тэхналогіі дапоўненай рэальнасці. На анатамічнай экспазіцыі пабывала і Алена Вітко.

Палова імператарскага пінгвіна, 47 галубоў ці 560 кажаноў. Так сваю вагу вымярае Аляксандра Бягун. 4-гадовая дзяўчынка з задавальненнем вывучае ўсе інтэрактыўныя элементы ў Музеі чалавека.

Новы музей знаходзіцца ў самым цэнтры сталіцы на цокальным паверсе Палаца Рэспублікі. На плошчы ў 600 квадратаў размясціліся 70 экспанатаў. Усю прастору падзялілі на 7 тэматычных зон. "Магчымасці цела", "Органы пачуццяў", "Жывёлы і мікраарганізмы", "Анатомія чалавека" і іншыя.

Дар'я Хаткевіч, экскурсавод Музея чалавека"Тут у нас знаходзіцца зона фізічных магчымасцей. Напрыклад, можна падцягнуцца, хто далей. Далей экспанат веласіпед, дзе можна параўнаць, наколькі хутка вы рухаецеся ў параўнанні з кім. Там прадэманстраваны розныя жывёліны. Можна паглядзець, ці хутчэй вы за  слана,  ці абгоніце яго".

У музеі перапляліся мінулае і сучаснасць. Там можна прымерыць вобраз археолага, а ў суседняй секцыі акунуцца ў віртуальны свет. Але ж асноўнае месца займаюць экспанаты, якія знаёмяць з анатоміяй чалавека.

Яшчэ адзін экспанат мадэлюе працу сардэчнай сістэмы, паказвае, як кроў цыркулюе па сасудах.

Вось гэтая ўстаноўка дазваляе пачуць рытм сэрца. Для гэтага трэба прыкласці палец да спецыяльных датчыкаў. Яны памераюць пульс і візуалізуюць яго з дапамогай барабана.

Усе вымярэнні можна параўнаць з нормай, а затым  запісаць у картку здароўя. Такія бланкі выдаюць кожнаму наведвальніку.

Карына Жаброўская, адміністратар Музея чалавека: "Я думаю, музей цікавы любому ўзросту. Асноўнае  гэта, вядома, сем'і, якія прыходзяць да нас з дзеткамі любога ўзросту. Дзеткам малодшага ўзросту цікава ўсё інтэрактыўнае. Усё можна памацаць, павывучаць, запусціць экспанаты. Яны наглядна паказваюць працу нашага арганізма".

Акрамя экскурсій ў музеі праводзяць і майстар-класы. А ў будучым у забаўнай праграме з'явяцца эксперыменты і навуковыя шоу.