Музей баявой славы адкрыўся ў Заводскім раёне сталіцы

20 февраля 2018

Гісторыі абаронцаў Айчыны ў адной экспазіцыйнай зале. Музей баявой славы сёння адкрыўся ў Заводскім раёне сталіцы. У школьнай прасторы храналогія падзей Вялікай Айчыннай, ваенная форма і зброя таго часу, а таксама звесткі, баявыя ўзнагароды і ўласныя рэчы воінаў-інтэрнацыяналістаў. На пошукавую работу і збор экспанатаў вучням і прадстаўнікам шматлікіх грамадскіх арганізацый, якія ўдзельнічалі ў стварэнні музея, спатрэбілася амаль 5 гадоў.

Дарэчы, гэта першая такая музейная прастора ў Заводскім раёне. Падчас вясенніх канікул тут пройдуць урокі гісторыі для навучэнцаў іншых устаноў адукацыі.