Мурал "Мой Мінск" падорыць сталіцы вулічны мастак Аляксандр Благій

8 апреля 2020
Мінск - як на старажытнай гравюры... У цэнтры сталіцы на Мяснікова вулічны мастак Аляксандр Благій стварае арт-аб'ект - падарунак гораду. "Мой Мінск" - менавіта так завецца мурал. На палатне ва ўвесь фасад будынка ў нюдавых адценнях - друк Магдэбургскага права, стары горад, а ў цэнтры дзяўчынка - як сімвал юнацтва, прыгажосці і непасрэднасці. Менавіта такім бачыць нашу сталіцу аўтар.

Апошнія штрыхі муралу мастак надасць да канца тыдня. Яго стрыт-арт-аб'екты ўжо дапаўняюць вуліцы Калініна, Захарава, але, апроч Мінска, таксама вядомыя ў Алматы, Беластоку і Гданьску.