Мурал мінскага фестывалю Vulica Brasil размясціўся пад пуцеправодам ля Чыгуначнага вакзала

1 октября 2019

"Імгненнасць" прыцягвае ўвагу мінчан! Апошні мурал мінскага фестывалю  Vulica Brasil   поўнасцю завершаны. Маштабнае графіці размясцілася пад пуцеправодам на вуліцы Бабруйскай ля Чыгуначнага вакзала. Некалькі тыдняў над творам працавала каманда стрыт-арт мастакоў. Спачатку яны ў цёмны час сутак  з дапамогай праектара  пераносілі на сцяну контур выявы. А потым завяршалі працу акрылавымі фарбамі, пасля чаго пакрывалі ўсё слоем спецыяльнага лаку. Палатно выканана ў аўтарскім стылі з элементамі графікі.