Мазырскаму ансамблю народнага эстраднага танца і песні Палеская зорачка 25 гадоў

27 мая 2013

За гэты час дзіцячы калектыў заваяваў гледачоў у дзясятках краін. А апошнія два гады яны адкрываюць традыцыйную Калядную ёлку ў Свята-Духавым кафедральным саборы Мінска.


Віталь Краснабаеў віншаваў юных артыстаў.

У Мазыры ансамбль Палеская зорачка з'явіўся 25 гадоў таму. Ён ствараўся пры школе як звычайны танцавальны гурток. Тады ніхто і не думаў пра вялікую славу. Яго кіраўнік Алена Рудэнка ўспамінае, што спачатку акампанавалі голасам. У першым наборы Палескай зорачкі было ўсяго 20 удзельнікаў. Сёння штогод тут займаюцца да 200 чалавек. Узрост артыстаў - ад 3 гадоў да 20. Выпускнікі студыі, нават паступіўшы вучыцца, яшчэ доўга цягнуцца да сваёй зорачкі.

За 25 гадоў работы ансамбля яго школу прайшлі тысячы мазыран. Гэта такая вялікая і дружная сям'я. Хоць і самі ўдзельнікі прызнаюцца, што часам бывае вельмі цяжка. Сёння ў рэпертуары Палескай зорачкі - сотні нумароў. А на рахунку ўдзельнікаў ансамбля - вялізная колькасць перамог. І калі пачыналі яны з заваявання раённых і абласных спаборніцтваў, то зараз мазырскі калектыў ведаюць у шматлікіх краінах свету.

Тры гады таму Палеская зорачка з трыумфам выступіла ў Амерыцы. У легендарным Галівудзе мазырскія дзеці не пакінулі шанцаў канкурэнтам з 70 краін на чэмпіянаце свету выканаўчых мастацтваў. Вось яно - сведчанне аб заваяванні Галівуда. 3 залатыя медалі за перамогі ў намінацыях і дыплом пераможца ў катэгорыі Юніёр. Але пакараюць юныя мазыране не проста краіны, а сэрцы людзей. Менавіта ў гэтым іх галоўны сакрэт поспеху.