"Мая Беларусь". Так называецца персанальная выстава мастака, генеральнага дырэктара Нацыянальнага мастацкага музея Уладзіміра Пракапцова, якая адкрылася ў Лепельскім краязнаўчым музеі. У экспазіцыі прапанаваныя карціны розных гадоў і перыядаў творчасці майстра. Працы аб'ядноўвае любоў да Беларусі, жаданне паказаць прыроду роднага краю, успаміны аб малой радзіме - Добрушскім раёне, дзе нарадзіўся мастак, і Лепельскім, дзе працаваў пасля канчатка Віцебскага худграфа. Дарэчы, у 2012 годзе Уладзімір Пракапцоў стаў ганаровым грамадзянінам Лепельскага раёна.
Уладзімір Пракапцоў, гендырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі: "Я напісаў шэраг твораў менавіта з Лепельскага раёна. Гэта край азёрны, шыкоўны такі край. Прыродныя ландшафты, тут і запаведнік Бярэзінскі, і самае галоўнае - працавітыя людзі, таленавітыя. Таму для мяне сённяшняя выстава самая дарагая, самая шчамлівая, самая такая трапяткая, чым, скажам, у сталічных музеях".
Адна з прапанаваных на выставе прац, на якой адлюстравана Лепельскае возера, застанецца ў музеі назаўжды. Падарунак раёну аўтар прымеркаваў да Года малой радзімы.
"Мая Беларусь": Выстава - прызнанне ў любві да радзімы Уладзіміра Пракапцова
2 ноября 2020













