Маскоўскі тыдзень моды прынёс беларускім дызайнерам цікавыя прапановы

31 октября 2014

Касцюмы беларускіх дызайнераў могуць з'явіцца ў спектаклях маскоўскіх тэатраў. Да такога нечаканага выніку прывялі паказы айчынных брэндаў на Маскоўскім тыдні моды. Пасля 4-гадовага перапынку беларусы зноў паказалі новыя калекцыі маскоўскай публіцы. Максім Кароткін таксама наведаў Moscow Fashion Week.


У маскоўскім Гасціным двары паміж паказамі Юдашкіна і спявачкі Жасмін апладзіравалі і беларускім дызайнерам. Нарэшце, - гэтая фраза зусім не аднойчы характарызавала вяртанне беларусаў на Moscow Fashion Week.


4 гады на Маскоўскім тыдні моды не было беларускіх дызайнераў. І на юбілейным форуме - адразу 2 паказы з беларускім каларытам. Ад брэндаў PaRus Jeans і LATUSHKINA.


Юлія Латушкіна, падобна, дагадзіла сталічнай публіцы. Калекцыя Sинева ў святле адроджанай цікавасці да Ганны Карэнінай. Гэты персанаж натхніў дызайнера на форму, а расійская гжэль - на каларыстыку калекцыі. З-за куліс, гавораць, адчувалася энергетыка залы.


У сукенцы такога ж стылю на паказ прыйшла Віталіна Цымбалюк-Раманоўская, расійская прэса яе заве нявестай Армена Джыгарханяна. Не выключана, што тэатр знакамітага акцёра зможа выкарыстаць гэтую калекцыю ў новай пастаноўцы.


Мода як мастацтва ўніверсальнае зацягвае ў сваю арбіту людзей, здавалася б, нечаканых. Фрыстайліст Антон Кушнір прыняў удзел у паказе PaRus Jeans.


Беларускія дызайнеры гавораць, што проста паказ не быў самамэтай. Агульная задача была глабальнейшай, і яна, падобна, вырашаная. У наступным годзе на Маскоўскім тыдні моды для брэндаў з Беларусі арганізатары гатовыя адвесці асобны дзень.