Мансерат Кабалье - сёння 80

12 апреля 2013
Каралева оперной сцэны, уладальніца самага знакамітага ў свеце сапрана нарадзілася ў Барселоне. Сусветную вядомасць спявачцы прынесла партыя Лукрэцыі Борджыа ў аднайменнай оперы. А адбылося ўсё выпадкова - Кабалье замяніла  выканаўцу, якая захварэла. У 80-ыя спявачка выйшла за рамкі опернага мастацтва. Яе альбом, запісаны разам з Фрэдзі Мерк'юры, да гэтага часу застаецца суперхітом. Мансерат Кабалье з'яўляецца Паслом добрай волі ЮНЕСКА і Ганаровым паслом ААН.