Маладыя оперныя вакалісты з Аўстраліі, Швейцарыі, Ліхтэнштэйна і Аўстрыі выступяць на сцэне Вялікага

2 марта 2019

Восем сусветных галасоў заваююць Мінск. Маладыя оперныя вакалісты з Аўстраліі, Швейцарыі, Ліхтэнштэйна і Аўстрыі выступяць на сцэне Вялікага. Уладальнікі прэстыжнай стыпендыі SIAA Foundation ад барытона да сапрана ўжо дэманстравалі сваё майстэрства ў Берліне, Вене і Маскве. Першыя рэпетыцыі прайшлі з аркестрам тэатра напярэдадні.

Выступленне такога складу ў сталіцы ўпершыню. Еўрапейскія шэдэўры Вівальдзі, Бізэ і Штрауса ў выкананні маладых вакалістаў прагучаць у сценах Опернага ўжо сёння.