"Вёска fest" у Маладзечне. Творчыя калектывы з розных гарадоў Беларусі паказваюць свае нумары у рамках II Міжнароднага фестывалю мастацтваў. У першы дзень журы і гледачы ацэньвалі выступленні рэгіянальных тэатраў моды і харэаграфічныя калектывы з Оршы, Віцебска, Наваполацка, Смаргоні, Астраўца, Слуцка, Фаніпаля і Маладзечна. Асноўныя крытэрыі пры выбары пераможцаў – артыстызм і музыкальнасць, пастаноўка і арыгінальнасць нумара, сцэнічны вобраз і імідж.
Другі форум захаваў статус міжнароднага, але сёлета нумары ўдзельнікаў з іншых краін - Расіі, Украіны, Казахстана, Эстоніі і Нідэрландаў – журы ацэньвае дыстанцыйна.
Маладзечна прымае Міжнародны фестываль мастацтваў "Вёска fest"
20 апреля 2021













