Маладзечна-2013 стартуе ў пятніцу

5 июня 2013

Сёмага чэрвеня прагучаць першыя пазыўныя ўрачыстага адкрыцця Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі. Сёння прайшла апошняя рэпетыцыя конкурсу маладых выканаўцаў, які ўключаны ў праграму фестывалю.


Наталля Бардзілоўская прадоўжыць.


Можа з ранку голас і не вельмі гучыць, але для маладых канкурсантаў гэта не проста апошняя прадфестывальная рэпетыцыя. Большасць ўдзельнікаў упершыню спяваюць з аркестрам. Выканаўцы з гарадоў і вёсак. Не прадстаўлены хіба толькі Брэсцкі рэгіён. Фіналісты мясцовых адбораў даслалі на адрас Нацыянальнага канцэртнага аркестра свае дэма. 21 песня і кожная пасля аранжыроўкі загучала па-новаму!


Магчыма, для кагосьці з сёлетняй дваццаткі канкурсантаў дэбют з Нацыянальным канцэртным аркестрам хутка стане пастаянным ангажэментам. Пасля Маладзечна вакалісты традыцыйна пачынаюць не толькі самастойную кар'еру, а і ўваходзяць у штат салістаў гранд-аркестра.


Міхаіл Фінберг, мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра Беларусі, народны артыст Беларусі: У 1993 годзе мы пачалі працаваць з беларускім фэстам песні і паэзіі Маладзечна, за гэтыя гады мы выхавалі шмат пакаленняў, якія звязалі свае музычнае жыццё з беларускай песняй, беларускай паэзіяй, шмат выканаўцаў сталі сапраўднымі прафесійнымі выканаўцамі.


Праз конкурсную школу Маладзечна прайшлі Ірына Дарафеева, Ларыса Грыбалёва, Вікторыя Алешка. Дзмітрый Качароўскі - Гран-пры 2001-ага паехаў з конкурса на новенькім аўто - галоўным прызе. Сёння падтрымаў маладых у конкурсных практыкаваннях. Наталля Тамела - першая прэмія 94-ага і прыма аркестра. Сёлета - сама ў конкурсным журы.


Конкурс - паслязаўтра. Але, творчымі спаборніцтвамі маладых маладзечанскае свята ніколі не абмяжоўвалася. Фестывалю - 20, і ен па-ранейшаму застаецца форумам нацыянальнага мастацтва. Папулярызатарам беларускіх аўтараў, дзе побач Багдановічам і Купалам тут гучаць імёны сучасных паэтаў і кампазітараў.


І ў конкурсе, і ў канцэртных праграмах прагучаць беларускія творы. Танк, Лучына, Мулявін, Захлеўны, Палівода… Апошні - аўтар шматлікіх шлягераў - пачынаў аранжыроўшчыкам у Песнярах, але на маладзечанскім форуме знайшоў у сабе кампазітарскія якасці і атрымаў падтрымку.