Ім апладзіравалі ў Нарвегіі, Германіі, Польшчы. Уладальнік шматлікіх тэатральных прэмій, у тым ліку тройчы Нацыянальнай, Магілёўскі абласны тэатр лялек у свой 44-ы дзень нараджэння прымае віншаванні. Яшчэ і з прысваеннем звання "Заслужаны калектыў Беларусі". У рэпертуары тэатра спектаклі не толькі для дзяцей, але і для дарослых. Нямала планаў і гастроляў.
Зараз у рэпертуары Магілёўскага абласнога тэатра лялек больш як паўсотні спектакляў, якія заўсёды праходзяць з аншлагам.













