Асноўныя канцэрты пройдуць з 9 па 13 кастрычніка. Але ўжо сёння ўвечар абласны цэнтр чакае Музычны дождж. Усяго ў рамках фестывалю выступяць артысты з 17 краін свету.
Падрабязнасці - у Уладзіміра Сёмкіна.
Крысціна Арбакайтэ, Віктар Салтыкоў, Вольга Зарубіна, Іна Афанасьева. Толькі па адной афішы ўрачыстага адкрыцця фестывалю можна меркаваць пра тое, што Залаты шлягер з гадамі не страчвае свайго зорнага статусу.
Пра гэта гаворыць і тое, што квіткі на ўсе канцэрты Шлягера раскупілі яшчэ за два тыдні да адкрыцця.
Цяперашні Залаты шлягер здзівіць насычанай праграмай канцэртаў, сярод якіх кожны знойдзе музыку па душы - папулярную, джазавую, танцавальную і нават застольную. Упершыню на фестывалі выступіць група Boney M. З сольным канцэртам прыедзе легендарны народны артыст Расіі Юрый Антонаў. І гэта далёка не ўсе сюрпрызы музычнага форуму.
Пасля перапынку некалькі гадоў на Залаты шлягер вяртаецца конкурс маладых выканаўцаў. Старшынстваваць у журы запрошаны кіраўнік групы На-На Бары Алібасаў.
Навінкай гэтага Шлягера стане канцэрт Музычны залаты дождж, у якім прымуць удзел магілёўскія выканаўцы сумесна з маладымі артыстамі. Арганізатары абяцаюць - гледача ёсць чым здзівіць. Першы канцэрт пачнецца ўжо сёння ўвечар.














