Магілёў урачыста адкрыў Залаты шлягер - 2013

10 октября 2013

Культурная сталіца Беларусі - Магілёў - сёння ўрачыста адкрыў фестываль, які стаў візітнай карткай горада Залаты шлягер - 2013. Вялікі канцэрт прайшоў на асноўнай пляцоўцы ля Палаца спорту Магілёў, у ім прынялі ўдзел зоркі айчыннай і замежнай эстрады.
Традыцыі форуму: на алеі зорак высадзілі клёны, а артысты малявалі карціны. Паводле слоў гасцей, гэты фестываль - адзіны ў сваім родзе ў постсавецкай прасторы. Кожны год білетаў на канцэрты не дастаць задоўга да пачатку, і гэта пацвярджае запатрабаванасць фестывалю і любоў гледачоў.