Магілёў прымае Міжнародны фестываль "Магутны Божа"

22 мая 2019

Канцэрты арганнай музыкі, свята звону і кірмаш. Магілёў прымае Міжнародны фестываль "Магутны Божа". Звыш паўтары тысячы ўдзельнікаў з 14 краін. Упершыню на форуме госці з Партугаліі, Швейцарыі і Аўстрыі. Увесь тыдзень у горадзе будуць працаваць канцэртныя пляцоўкі. Лепшых выканаўцаў вызначыць вакальна-харавы конкурс. Нямала падзей у гонар 30-годдзя адраджэння Магілёўскай епархіі. Напярэдадні адкрыў фестываль маляўнічы гала-канцэрт. Нямала мерапрыемстваў форуму пройдзе для адпачынку ўсёй сям'ёй. Выступленні батлеечнага тэатра, майстар-класы па кераміцы і ткацтве.